У межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”.
У якасці спікераў выступіў намеснік старшыні Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Палікоўскі Генадзь Ігнатавіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Кулак Валянціна Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 12 г. Пінска” Ярашэвіч Леанід Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы “Музей Беларускага Палесся” Аржахоўскі Аляксандр Уладзіміравіч, намеснік дэкана, старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” Горыш Ірына Уладзіміраўна. У дыялогу ўдзельнічалі студэнты ПалесДУ і навучэнцы іншых устаноў адукацыі горада Пінска.
Тэмамі дыялогу сталі гісторыя, сэнс і значэнне Дня народнага адзінства, гістарычныя падзеі, якія з’яўляюцца перадумовамі яго ўстанаўлення, а таксама важнейшыя тэмы патрыятызму і захавання гістарычнай памяці. Прадстаўнікамі кіраўніцтва горада былі анансаваны мерапрыемствы, якія праводзяцца ў межах свята ў горадзе Пінску.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии