8 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адзінаборстваў. У гімнастычнай зале спартыўнага комплексу адбыўся майстар-клас па самаабароне “Self-defense training”, які правялі шматразовыя чэмпіёны Рэспублікі Беларусь па кіякушынкай каратэ, студэнты 3-га курса Максім Гардзяйчук і Данііл Палюховіч.
З вітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФАЗЛЖ Наталля Вітальеўна Карогвіч. У майстар-класе прынялі ўдзел студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, інжынернага факультэта, біятэхналагічнага факультэта і факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
Удзельнікі майстар-класа даведаліся пра элементарныя прыёмы абароны і атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии