9 верасня 2022 года ў г. Жлобіне адбыўся агульны сход Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча. Дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м.н., дацэнт Марыніч Таццяна Уладзіміраўна ўзнагароджана Граматай Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту за актыўны ўдзел у папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Таксама высокай узнагароды ўдастоены выпускнікі ФАЗЛЖ: Локун Уладзіслаў і Русак Маргарыта, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі. Граматы Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту ва ўрачыстых абставінах уручыў старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Багдановіч Аляксандр Віктаравіч.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии