12 верасня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча ў межах акцыі “Беларусь адзіная”. Сярод спікераў – вядмыя беларускія палітолагі і гісторыкі – старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Гігін Вадзім Францавіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Марзалюк Ігар Аляксандравіч.
На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Барысюк Генадзь Іосіфавіч, намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Палікоўскі Генадзь Ігнацьевіч, рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, прадстаўнікі студэнцкай і навучэнскай моладзі, працоўных калектываў горада.
Адбыўся змястоўны дыялог пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, нацыянальных кашоўнасцях беларусаў, гістарычнай памяці і інш.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии