13 верасня адбыўся сход Каардынацыйнага студэнцкага савета. Шляхам галасавання на пасаду старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта была абрана студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мацука Вольга Васільеўна.
“Хачу падзякаваць усім студэнтам, якія прагаласавалі за маю кандыдатуру. Для мяне гэта вялікі гонар! Я прыкладу ўсе намаганні, каб апраўдаць Ваш давер”, – пракаментавала сваё выбранне Вольга Мацука.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии