15 верасня ў межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні” адбылася работа тэматычнай навукова-практычнай пляцоўкі “Тэхналогіі здаровага ладу жыцця і патэнцыял стварэння новых харчовых прадуктаў на аснове айчыннай сыравіннай базы”. У абмеркаванні праблемных пытанняў прынялі ўдзел Сяркоў М.М., ДА “Кіруючая кампанія холдынгу “Канцэрн Брэстмясамалпрам”, Кузняцоў А.Я., дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злуэнняў НАН Беларусі, дацэнт; супрацоўнікі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Мікалая Іванавіча Лабачэўскага; Еўдалюк С.В., галоўны ўрач Брэсцкага абласнога дыспансэра спартыўнай медыцыны; Кручынскі М.Г., заг. кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, д.м.н.; Марыніч Т.В., дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м.н.; Лебядзь Т.Л., заг. галіновай лабараторыі “Лангітудынальныя даследаванні”, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі.
Абмяркоўвалі пытанні распрацоўкі новых прадуктаў, якія адпавядаюць прынцыпам здаровага харчавання, захавання і ўмацавання стану здароўя розных груп насельніцтва. Былі ацэнены новыя распрацоўкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў галіне спартыўнай кардыялогіі – апаратна-праграмны комплекс электракардыёграфічных вымярэнняў (кардыёмаяк). Мадэратарам секцыі “Актуальныя пытанні развіцця біятэхналогій” выступіў дэкан біятэхналагічнага факультэта, к.б.н., дацэнт Чашчавік Віталій Тадэўшавіч. Старшыня – Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, акадэмік НАН Беларусі, д.б.н., прафесар.
У рабоце секцый прынялі ўдзел калегі з ФДБАУВА “Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт”, ФДБАУВА “Мурманскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”, УА “Гродненскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”. На факультэце эканомікі і фінансаў адбылося пасяджэнне па наступных секцыях: “Банкаўскі бізнес і фінансавая эканоміка”, “Устойлівае развіццё эканомікі”, “Гісторыка-культурная спадчына і лінгвістыка краязнаўства Пінска і Пінскага раёна”. У ходзе працы былі раскрыты розныя накірункі: дзяржаўная падтрымка, фінансавая адукацыя, зялёная эканоміка, цыфравізацыя эканомікі і г.д.
Асаблівую цікавасць выклікаў даклад па тэматыцы інтэрнет-маркетынгу. Намеснік дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №121 ААТ “Ашчадны банк Беларусбанк” Хлебус Андрэй Фёдаравіч прапанаваў ідэю для далейшага супрацоўніцтва студэнтаў і банка ў дадзеным накірунку.
Выказваем вялікую падзяку гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі, якія былі з намі ў двайным фармаце (вочным і анлайн). Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии