21 верасня рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з прадстаўнікамі пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты расказалі аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі, сваіх планах і перспектывах.
Валерый Іванавіч адзначыў ролю арганізацыі ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў і падзякаваў актывістаў за ўдзел у правядзенні дзяржаўных свят, дабрачынных акцый і іншых мерапрыемстваў. На сустрэчы таксама абмеркавалі дзейнасць пярвічнай арганізацыі па пытаннях другаснай занятасці і працаўладкаванні студэнтаў. У межах летніх працоўных семестраў фарміруюцца будаўнічыя, сервісныя, валанцёрскія і іншыя атрады, дзейнасць якіх неаднаразова адзначана падзякамі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии