21 верасня 2022 года ў Мінску стартавала першая міжнародная спецыялізаваная выстава “НАШ ДОМ”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Ключавой задачай выставы з’яўляецца стварэнне эфектыўнай камунікацыйнай бізнес-платформы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі для ўсебаковага незалежнага экспертнага абмеркавання перспектыўных рашэнняў развіцця галіны, удасканалення нарматыўна-прававой базы, лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсам кіравання гарадской гаспадаркай, пошукам партнёраў, абмену вопытам, атрымання навыкаў і ведаў. У межах дзелавой праграмы адбыўся круглы стол “Павышэнне надзейнасці сістэм водаадвядзення (каналізацыі). Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод ва ўмовах абмежавальных мер”. Запрошаным экспертам-спікерам выступіў прадстаўнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта – прарэктар па навуковай рабоце Штэпа У.М. з дакладам “Канцэпцыя лічбавізацыі вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі з улікам патрабаванняў экалагічнай эфектыўнасці”.
Абмеркаванне і кулуарныя дыскусіі прэзентаваных навукоўцамі ПалесДУ вынікаў даследчых работ садзейнічалі ўстанаўленню шэрагу карысных дзелавых сувязяў з органамі дзяржаўнай улады і навукова-тэхналагічнымі спецыялістамі галіновай суполкі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии