6-7 кастрычніка ў г.Гродна на базе Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прайшоў ІІІ Беларускі біяхімічны кангрэс “Сучасныя праблемы біяхіміі і малекулярнай біялогіі”.
У межах Кангрэса былі абмеркаваны праблемы па чатырох тэматычна ўзаемазвязаных накірунках: “Біяхімічныя і малекулярныя аспекты прыватнай паталогіі. Лабараторная дыягностыка”, “Біяхімічныя і медыка-сацыяльныя аспекты алкагольнай і іншых залежнасцей”, “Біяхімія ў міждысцыплінарнай інтэграцыі”, “Даследаванні маладых вучоных у галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі”. У выступленнях на секцыях прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце У.М. Штэпа з дакладам на тэму: “Інтэграцыя фізіка-хімічных і біяхімічных падыходаў пры інтэнсіфікацыі тэхналагічных працэсаў у водных растворах” і аспірант кафедры біятэхналогіі І.С. Чарней з дакладам на тэму “Антыаксідантная актыўнасць эфірнага масла Humulus SPP”.
У межах праграмы адбыўся 3-ці з’езд Беларускага таварыства біяхімікаў і малекулярных біёлагаў. У пасяджэнні Прэзідыума грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства біяхімікаў і малекулярных біёлагаў” прыняла ўдзел загадчык кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі Н.А. Глінская. У кантэксце навуковых накірункаў удзельнікі Кангрэса абмеркавалі дасягнутыя вынікі і іх выкарыстанне ў практычнай дзейнасці, а таксама абазначылі актуальныя накірункі развіцця з улікам сусветнага вопыту і запытаў эканомікі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі былі адзінымі ў імкненні да ўмацавання і пашырэння навуковых сувязей, пашырэння супрацоўніцтва ў розных галінах біяхіміі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии