Палессе. Піншчына. Пінкавічы. Менавіта тут жыў і працаваў амаль на працягу шасці гадоў наш славуты паэт, празаік, драматург і вучоны, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, акадэмік Якуб Колас.
3-га лістапада мы будзем адзначаць 140-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. З гэтай нагоды бібліятэка Палескага Дзяржаўнага універсітэта падрыхтавала віртуальную экскурсію «Да юбілею Якуба Коласа. Піншчына».
Яна прысвечана тым старонкам у біяграфіі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, якія звязаны з Піншчынай. Маршрут злучыць вёску Пінкавічы, дзе будучаму класіку давялося вучыць грамаце сельскіх дзетак, дом у Пінску, на былой вуліцы Вадаправоднай, дзе жыў Якуб Колас напярэдадні Першай сусветнай вайны і прыхадское вучылішча, дзе ён працаваў.
Запрашаем да прагляду!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии