З 17 па 21 кастрычніка 2022 года прадстаўнікі прафсаюза студэнтаў ПалесДУ Вікторыя Юдзіна, Ксенія Дыдышка і Алеся Малышка праходзілі навучальныя курсы моладзевага прафсаюзнага актыву. Па традыцыі мерапрыемства прайшло на базе цэнтра моладзевых ініцыятыў ФПБ ў Лагойскім раёне. Праграма мерапрыемстваў уключала лекцыі і трэнігі на тэмы: гістарычная памяць беларускага народа, стэрэатыпы поп-культуры як інструмент маніпуляцыі, а таксама разглядалі пытанне ўспрыняцця тэмы генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Прадстаўнікі трох галіновых прафсаюзаў – работнікаў аграпрамысловага комплексу, работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца фарміравання беларускай дзяржаўнасці на фоне глабальных гістарычных працэсаў. Адукацыйныя курсы былі напоўнены цікавымі сустрэчамі, творчымі заданнямі, дыскусіямі, дыялогамі. Адзін дзень слухачы правялі ў Мінску і на экскурсіях у мемарыяльны комплекс “Хатынь” і Курган Славы.
Удзельнікі курсаў наведалі Інстытут Памежнай службы Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача.
Нашы студэнты распавялі аб прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта, прымалі актыўны ўдзел у абмеркаваннях, уносілі свае прапановы, актыўна дапамагалі распрацоўваць праект, які быў прадстаўлены камандай дзяржаўных устаноў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии