22 кастрычніка праведзена прафарыентацыйная праца для навучэнцаў 11-ых класаў школ горада Бяроза. Прайшла яна на базе УА “Сярэдняя школа №3 г.Бяроза”. На прафарыентацыйнай сустрэчы прадстаўнікі факультэтаў універсітэта (Вінаградава Анастасія Аляксандраўна, Клочка Наталля Васільеўна, Петрусевіч Таццяна Васільеўна, Кульгавеня Аляксандра Дзмітрыеўна) прадставілі прафарыентацыйны ролік аб універсітэце, распавялі пра спецыяльнасці сваіх факультэтаў.
У ходзе выступлення будучыя абітурыенты даведаліся аб перавагах прадстаўленых спецыяльнасцей, магчымасцях правядзення навуковых даследаванняў, студэнцкіх абменах і насычаным студэнцкім жыцці. Абітурыенты атрымалі неабходную інфармацыю аб правілах паступлення ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, асаблівасцях навучання і размеркаванні.
Навучэнцаў выпускных класаў запрасілі прыняць удзел ва Універсітэцкай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Хімія”, “Фізічная культура і спорт”, пераможцы якой маюць права на залічэнне ў ПалесДУ БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ на адпаведныя спецыяльнасці. А таксама ўсе навучэнцы былі запрошаны на Дзень адчыненых дзвярэй універсітэта, які адбудзецца 5 лістапада.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии