21 кастрычніка супрацоўнікі ПалесДУ Волкава Вікторыя Уладзіміраўна, в.а. заг. кафедры ландшафтнага праектавання, і Ціханоўская Юлія Алегаўна, нам. дэкана па навуковай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў, прынялі ўдзел у анлайн-прэзентацыі праграмы акадэмічнай мабільнасці для студэнтаў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта.
У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі ПалесДУ расказалі аб магчымасцях навучання па абмене, ахапілі шырокі спектр асаблівасцей і пераваг пры падрыхтоўцы спецыялістаў у Палескім дзяржаўным універсітэце. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Усходне-Казахстанскі тэхнічны ўніверсітэт, Ташкенцкі архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт.
Інфарматыўная анлайн-сустрэча з прэзентацыямі розных ВНУ краін СНД дала многа звестак і матэрыялаў аб магчымасцях навучання па абмене, што садзейнічае атрыманню глыбокіх якасных ведаў, канкурэнтную адукацыю, што стане вялікім плюсам пры выхадзе на працу, а таксама развіццю сацыяльнай прыстасаванасці студэнтаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии