З 11 па 19 кастрычніка на факультэце дадатковай адукацыі УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшло павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па вучэбнай праграме павышэння кваліфікацыі “Распрацоўка і ўдасканаленне экскурсій па Пінскаму Палессю і Брэсцкай вобласці”. За час навучання слухачы наведалі экскурсіі ў г.Пінску і Пінскім раёне: Пінскую пешаходку, парк, музей народнай творчасці ў в.Мерчыцы, музей Я. Янішчыц у в.Парэчча і інш.
Запрашаем прыняць удзел у адукацыйных праграмах павышэння кваліфікацыі:
- Дзелавая замежная мова (з пазначэннем мовы);
- Размоўная замежная мова (з пазначэннем мовы);
- Інтэнсіўны моўны курс;
- Кітайская мова (пачатковы ўзровень);
- Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці;
- Польская мова (пачатковы ўзровень);
- Арганізацыйна-эканамічны механізм кіравання аховай працы;
- Тэорыя і практыка экскурсійнай справы;
- Тэорыя і методыка навучання і спартыўнай трэніроўкі (веславанне, веласпорт, цяжкая і лёгкая атлетыка);
- Арганізацыйна-эканамічныя асновы правядзення закупаў (работ, паслуг) у Рэспубліцы Беларусь
Магчыма распрацоўка курсаў павышэння кваліфікацыі па запытам арганізацый. Падача заявак на навучанне – каб. 3723, 3725 ці па электроннай пошце homich.ar@polessu.by, prigodich.i@polessu.by.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии