У ходзе працоўнай нарады па пытаннях ваеннай бяспекі ў Міністэрстве абароны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паставіў задачу інфармаваць грамадскасць аб тых працэсах у ваеннай сферы, якія адбываюцца сёння вакол Рэспублікі Беларусь. З гэтай мэтай 26 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з намеснікам ваеннага камісара Брэсцкай вобласці Юрыем Мікалаевічам Самашуком.
Юрый Мікалаевіч выступіў з дакладам “Вывады з ацэнкі ваенна-палітычнага становішча вакол Рэспублікі Беларусь, яе ўплыў на ваенную бяспеку і прагноз развіцця”, у межах якога разгледжаны актуальныя пытанні ваенна-палітычных абставін у Рэспубліцы Беларусь і краінах блізкага замежжа.
У час сустрэчы студэнты і супрацоўнікі ВНУ змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія датычацца дадзенай тэматыкі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии