У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-й гадавіны знішчэння Пінскага гета, 27 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў адкрыты дыялог “Забыццю не падлягае”.
На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела індэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама Кулак Валянціна Мікалаеўна, першы сакратар гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Канеўскі Аляксандр Альфрэдавіч, вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай установы “Музей Беларускага Палесся” Цылімава Святлана Пятроўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яленская Ірына Эдуардаўна, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ПалесДУ Яровіч Аксана Мікалаеўна, выкладчыкі і навучэнцы вучэбных устаноў горада Пінска.
У гадавіну не толькі ўспомнілі пра трагедыю, але і гаварылі пра ўрокі Халакосту: вывучаць, суперажываць, не дапускаць паўтарэння.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии