Студэнцкая моладзь актыўна ўключылася ў працэс абмеркавання заканадаўчых навацый – законапраектаў “Аб Усебеларускім народным сходзе” і “Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. У Палескім дзяржаўным універсітэце ў форме адкрытага дыялогу адбылася сустрэча з прадстаўніком заканадаўчай улады краіны – дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству Амельянюком Аляксандрам Паўлавічам. На сустрэчы таксама прысутнічала старшыня Пінскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Былінская Людміла Сцяпанаўна, прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі.
Аляксандр Паўлавіч расказаў пра асаблівасці заканадаўчага акта, а таксама ролі УНС ў жыцці краіны. Патлумачыў самыя важныя моманты дакумента, у чым будзе заключацца асноўная функцыя новага дзяржаўнага органа, якім хутка стане Усебеларускі народны сход, вырашэнне якіх пытанняў можа быць на яго ўскладзена, тэрмін яго паўнамоцтваў, канкрэтныя задачы, якія павінны ажыццявіць дэлегаты.
Студэнты, супрацоўнікі ўніверсітэта і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый задалі пытанні па абмяркоўваемай тэме і выказалі свае думкі аб прапанаваных зменах.
Усебеларускі народны сход – гэта вышэйшы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які возьме на сябе шэраг функцый, каб вырашаць дзяржаўныя пытанні, разглядаць пытанні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і іншыя.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии