27-28 кастрычніка ў горадзе Баранавічы прайшла абласная спартакіяда для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку “Акадэмія мужнасці – 2022”. У спартакіядзе прынялі ўдзел байцы моладзевых атрадаў правапарадку ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці. Рабяты спаборнічалі ў розных намінацыях: бліц-турнір, конкурс візітак каманд МААП “Хто мой герой”, чаўночны бег, падцягванне на перакладзіне і спаборніцтвах па валейболе. Пераможца спартакіяды вызначыўся па выніках кожнага спаборніцтва. Каманда “Бастыён” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла першае месца!
У склад каманды ўвайшлі: Крышталь Яўген, Крэдзікаў Ілья, Петруковіч Дзмітрый, Гуркоў Яўген, Літвін Арцём, Снітко Павел, Шабацько Максім, Шэўлякоў Данііл, Ломец Мікіта, Шуміла Ілья.
Мы віншуем нашых рабят, ганарымся і жадаем новых поспехаў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии