9 лістапада адбылася сустрэча старастата ПалесДУ з кіраўніцтвам універсітэта.
У прадстаўнікоў усіх груп ПалесДУ была магчымасць задаць пытанні непасрэдна рэктару Дунаю Валерыю Іванавічу, прарэктарам, дэканам факультэтаў і іх намеснікам.
Кіраўніцтва ВНУ дало кампетэнтныя адказы на пытанні студэнтаў. Валерый Іванавіч падзякаваў за актыўную працу і падкрэсліў, што рэктарат з цікавасцю і ўвагай адносіцца да студэнцкіх ініцыятыў і прапаноў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии