9 лістапада ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў абласны тур Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі Дзем’яновіч Паліна (факультэт эканомікі і фінансаў) і Папок Аліна (біятэхналагічны факультэт).
На конкурсе нашы студэнткі прадставілі ўласныя праекты, у якіх падзяліліся прапановамі па ўдасканаленні накірункаў дзейнасці БРСМ у адпаведнасці са стратэгіяй развіцця на 2021-2025 гг.
Дзяўчаты годна прадставілі ўніверсітэт ва ўсіх чатырох традыцыйных іспытах. Гэта “Візітоўка”, “Конкурс аратарскага майстэрства”, “Інтэлектуальны конкурс”, “Творчы конкурс”, конкурс відэаролікаў “Я – студэнт”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии