25 кастрычніка 2022 года на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адбылася абарона магістарскай дысертацыі на тэму “Развіццё баскетбола ў прафесійных каледжах Кітая” выпускніка спецыяльнасці “Фізічная культура і спорт” Сун Ляна. 9 лістапада адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома іншаземнаму выпускніку.
10 лістапада 2022 года на кафедры эканомікі і бізнесу адбылася абарона магістарскіх дысертацый слухачамі магістарскай праграмы “Эканоміка” на англійскай мове з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Тэмы даследаванняў закранулі актуальныя праблемы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама праблемы і перспектывы іх развіцця. Выказваем упэўненасць у тым, што плённае супрацоўніцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і КНР ў галіне аказання адукацыйных паслуг умацуе сувязі паміж нашымі краінамі.
Віншуем з паспяховай абаронай магістарскіх дысертацый і жадаем яркіх дасягненняў у навуковай дзейнасці!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии