З 10 кастрычніка па 11 лістапада 2022 года студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у асеннім месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню горада Пінска. Прадстаўнікі ВНУ навялі парадак на розных гарадскіх і прылягаючых да аб’ектаў універсітэта тэрыторыях.
У межах рэспубліканскай акцыі “За Справу” прымалі ўдзел у месячніку і актывісты БРСМ і прафкама Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дзякуй усім, хто дапамог зрабіць наш горад больш прыгожым!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии