17 лістапада Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” адзначае 15-годдзе з дня свайго заснавання. Менавіта 17 лістапада 2007 года адбылося першае ў гісторыі пасяджэнне заснавальніцкага з’езду грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У мерапрыемстве, прымеркаваным да святкавання 15-годдзя з дня заснавання арганізацыі, якое адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, прыняў удзел рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, член Брэсцкага абласнога Савета РГА “Белая Русь” Дунай Валерый Іванавіч.
Вышэйшай узнагародай аб’яднання, “Знак Гонару”, быў адзначаны рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Бахановіч Аляксандр Генадзьевіч.
“Белая Русь” – адно з буйнейшых грамадскіх аб’яднанняў у нашай краіне, якое выказвае інтарэсы прадстаўнікоў усіх сацыяльных колаў беларускага грамадства. Яно налічвае ў сваіх радах больш за 200 тысяч аднадумцаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии