VI Марафон паспяховых практык спецыялістаў па рабоце з моладдзю

​​​​​​​

Праца марафону праходзіла ў форме інтэрактыўных пляцовак, пленарнай сесіі з запрошанымі спікерамі, а таксама тэматычных пляцовак па абмеркаванню і абагульненню вопыту ўкаранення праектаў моладзевай работы ў практыку. У фінал марафону былі запрошаны 90 праектаў, якія рэалізаваны ў розных рэгіёнах краіны і якія даказалі сваю эфектыўнасць. На марафоне ў межах дзейнасці пляцоўкі  #Грамадскі ўдзел, #Здароўе быў прадстаўлены праект, рэалізаваны ў Палескім дзяржаўным універсітэце “Міжнародны фестываль моладзевых валанцёрскіх каманд “Наш выбар – здаровы лад жыцця”.