21 лістапада 2022 года адбылася сустрэча МААП “Бастыён” з прарэктарам Заранка Міхаілам Міхайлавічам.
Члены Моладзевага атрада аховы правапарадку абмеркавалі планы далейшага развіцця, узаемадзеяння з МНС, міліцыяй, Дэпартаментам аховы, арганізацыйныя пытанні, а таксама выбралі новага камандзіра. МААП “Бастыён” узначаліць студэнт інжынернага факультэта Максім Борсук.
Камандзір, які перадаў свае абавязкі новаму выканаўцу, Крышталь Яўген быў адзначаны падзякай рэктара Дуная Валерыя Іванавіча. Сакратар ПА ГА “БРСМ” ПалесДУ Ілона Глаўдзель ва ўрачыстых абставінах перадала Яўгену падзяку і падарунак ад ПА ГА “БРСМ”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии