2 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя “Праблемы спартыўнай антрапалогіі”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне спартыўнай антрапалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З прывітальным словам звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
У межах канферэнцыі абмяркоўвалі пытанні выкарыстання морфафункцыянальных паказчыкаў пры спартыўным адборы ў розных відах спорту, магчымасці антрапагенетычнага прагназавання ў спорце, практычныя пытанні павышэння ўстойлівасці да гіпаксіі з выкарыстаннем генетычных маркераў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии