10 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Зімовы баль. Традыцыйнае мерапрыемства ў гэтым годзе стала асаблівым: гасцямі ВНУ сталі на чале з начальнікам Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” генералам-маёрам Жылінскім Сяргеем Васільевічам курсанты і маладыя афіцэры Пінскага пагранічнага атрада на чале з начальнікам падраздзялення Віннікавым Дзмітрыем Аляксандравічам.
Адкрыў святочны баль рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч: “Сённяшні баль – гэта перш за ўсё месца сустрэч і размоў. Нашы госці – маладыя людзі, якія выбралі самую высакародную і мужную прафесію – абараняць нашу з Вамі Радзіму”.
Вітаў удзельнікаў і начальнік інстытута. Сяргей Васільевіч Жылінскі павіншаваў усіх з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадаў дабрыні, міру і дабрабыту.
Пад музычнае суправаджэнне аркестра Пінскага пагранічнага атрада маладыя людзі выканалі паланэз, мазурку, польку і вальс.
Зімовы баль – першае сумеснае мерапрыемства двух ВНУ, якое паклала пачатак супрацоўніцтву паміж установамі ў галіне адукацыі, навукі і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Гэтаму таксама будзе садзейнічаць падпісанае напярэдадні Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай установай адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” і ўстановай адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии