З 6 снежня па 10 снежня 2022 года ў горадзе Брэсце праходзіў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні на кароткай вадзе. У спаборніцтвах прымалі ўдзел студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Сталярчук, Ілья Гром і Аксіння Вайтовіч (трэнер Максім Генадзьевіч Хварасцяны). Па выніках спаборніцтваў Сталярчук Сяргей – бронзавы прызёр Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па плаванні на кароткай вадзе (4х100 вольны стыль, эстафета і 4х50м комплекснае плаванне, эстафета). Сяргей – выпускнік спартыўнага класа Ліцэя ПалесДУ, навучаецца на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця па спецыяльнасці “Аздараўляльная фізічная культура”.
Аксіння Вайтовіч заняла 4 месца на дыстанцыі 50м брас, а Кірыл Лазіцкі і Ілья Гром палепшылі свае асабістыя вынікі. Віншуем спартсменаў і трэнера і жадаем далейшых поспехаў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии