Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў Кузьміцкая Наталля і Назараў Аляксей пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Штэпа А.Г. прынялі ўдзел ва Усебеларускай моладзевай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”. Па выніках конкурсу ў намінацыі “Натхнёны водарам Радзімы” студэнты занялі першае месца, а ў намінацыі “Турыстычная мазаіка Беларусі” – другое месца.
У межах праекта быў падрыхтаваны відэаролік па абранай тэматыцы “Спадчына зямлі беларускай”, які распавядае пра шлях станаўлення вядомага мастака, кампазітара, піяніста, пісьменніка, які заняў асобае месца сярод вядомых грамадскіх і культурных дзеячоў не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, Напалеона Орды. Таксама паказана сапраўдная прыгажосць беларускай зямлі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии