13 кастрычніка 2020 года адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года».
Восень для студэнтаў - час руплівых заняткаў на лекцыях і практычных... А для трох з іх, якія абараняюць інтарэсы сваіх факультэтаў на конкурсе, да звыклых клопатаў дадалася і барацьба за права прадставіць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным этапе конкурсу.
Усе канкурсанты праявілі сябе з самых лепшых бакоў. Кожны з іх паспрабаваў усім даказаць, што менавіта ён з'яўляецца самым актыўным, таленавітым і крэатыўным студэнтам!
Перад журы стаяла нялёгкая задача!
Па выніках конкурсу былі вызначаны наступныя месцы:
- Матвеюк Андрэй - 3 месца.
А таксама намінацыя "Студэнт года онлайн»
(Факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця)
- Белавусава Анастасія - 2 месца.
(Біятэхналагічны факультэт)
- Белазомб Карына - 1 месца.
(Факультэт эканомікі і фінансаў)
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі, якія прадставілі спонсары: ГА «БРСМ», салон прыгажосці «букле», забаўляльны цэнтр «Тэтрыс», піцэрыя «Pizza Station», сямейны цэнтр адпачынку «Леон».
Віншуем усіх удзельнікаў з завяршэннем конкурсу, а пераможцу жадаем поспехаў на абласным этапе, які адбудзецца зусім хутка.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии