Тэставы доступ да ЭБС BOOK.RU

Для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з 02.05.2023 г. па 02.06.2023 г. адкрыты тэставы доступ да тэматычных калекцый навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратуры электронна-бібліятэчнай сістэмы BOOK.ru.

ЭБС BOOK.ru змяшчае электронныя версіі падручнікаў, навучальных і навуковых дапаможнікаў, манаграфій па розных дысцыплінах і спецыяльнасцях. Інфармацыя для чытача

1. Для атрымання доступу неабходна самастойна зарэгістравацца ў ЭБС BOOK.ru з IP-адрасу ўніверсітэта, поле «Код доступу УАЗ» запаўняць неабавязкова. 2. Пры выдаленай рэгістрацыі неабходна ўказаць код доступу, які можна атрымаць у зале электронных рэсурсаў (каб. 3330, вул. Пушкіна, 4, тэл. 31-08-84) або даслаўшы запыт на паштовы адрас - libpoles@mail.ru

Пасля рэгістрацыі у правым верхнім куце будзе адлюстроўвацца назва навучальнай установы, а кнігі стануць даступныя.

Спасылка для рэгістрацыі: https://book.ru/

Спампаваць інструкцыі можна па спасылцы: https://www.book.ru/static/help/