9 мая – Дзень Вялікай Перамогі над фашызмам у другой Сусветнай вайне. Дзень Перамогі святкуюць не толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, але і іх дзеці, унукі, праўнукі. Гісторыя гэтага вялікага свята яшчэ раз нагадвае пра гераізм і патрыятызм усіх абаронцаў нашай Радзімы. Дзень Перамогі - гэта свята ў гонар усіх тых, хто падарыў нам мір на нашай зямлі!
У чытальных залах бібліятэкі (навучальны корпус №1, №3) аформлены кніжныя выставы ў гонар Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: "Аб вайне і аб перамозе…", "Подзвіг герояў у сэрцах пакаленняў…". На выставах прадстаўлены літаратурныя творы пра падзеі, подзвігі, гісторыі мінулай вайны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии