9 мая, у Дзень Перамогі, на галоўнай пляцоўцы горада Пінска прайшоў урачысты парад. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічных арганзацый “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прадстаўнікі прафкама ПалесДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве, на якім аддалі даніну памяці загінуўшым і ўшанавалі жывых ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. Ад галоўнай пляцоўкі горада ў складзе святочнай калоны прадстаўнікі ПалесДУ прайшлі да Мемарыяла вызваліцеляў Пінска, дзе ўсклалі жывыя кветкі да Вечнага агню ў памяць аб загінуўшых героях, якія адваявалі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии