У межах узмацнення навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 11 мая 2023 было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні паміж ПалесДУ і Палескім аграрна-экалагічным інстытутам (ПАЭІ). ПАЭІ НАН Беларусі (г. Брэст) спецыялізуецца на правядзенні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне распрацоўкі навукова-абгрунтаваных мер, накіраваных на захаванне і рацыянальнае карыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу палескага рэгіёна, што ў поўнай меры адпавядае задачам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 “Аб стварэнні ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” з арыентацыяй на дадзены рэгіён.
Перспектыўнасць заключанай паміж рэктарам ПалесДУ Дунаем Валерыем Іванавічам і дырэктарам ПАЭІ Міхальчуком Мікалаем Васільевічам дакумента пацвярджаецца падабенствам рада накірункаў навуковых даследаванняў: у экалогіі, глебавядзенні, заалогіі і батаніцы, біягеахіміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. На рабочай сустрэчы паміж кіраўнікамі арганізацый была дасягнута дамоўленасць аб кааперацыі ў частцы фарміравання сумесных заявак на фінансаванне практыка-арыентаваных праектаў, у тым ліку за кошт сродкаў інавацыйнага фонда Брэсцкай вобласці, сістэмны абмен інфармацыяй і правядзенне ўзаемных стажыровак спецыялістаў. Таксама нашы партнёры з ПАЭІ НАН Беларусі наведалі галіновыя лабараторыі ПалесДУ “ДНК і клетачныя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі” і “Лангітудынальныя даследаванні”.
Разлічваем на плённае і доўгачасовае супрацоўніцтва!!!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии