12 мая ў Прэс-цэнтры Дома друку адбылася прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.
Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прымаў удзел у канферэнцыі разам з начальнікам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Каліноўскай Наталляй Анатольеўнай і рэктарамі ВНУ рэгіёна ў анлайн-фармаце на базе Брэсцкага дзяржаўгага тэхнічнага ўніверсітэта.
У ходзе прэс-канферэнцыі дадзены адказы на пытанні аб зменах для абітурыентаў у 2023 годзе, аб тэрмінах залічэння ў ВНУ і ССНУ, аб самых запатрабаваных спецыяльнасцях у вобласці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии