![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-05/%D1%8E%D0%B1.png?itok=lTDEW0ly)
Старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ, член Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі РБ, дацэнт кафедры біятэхналогіі ВАРАБ'ЁВА Марыя Міхайлаўна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім форуме маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У секцыі “Біялогія, медыцына і хімічныя тэхналогіі” Марыя Міхайлаўна прадставіла найбольш значныя вынікі навуковай дзейнасці ў галіне энтамалогіі і малекулярнай генетыкі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии