![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-05/%D0%B0.jpg?itok=jRtYYOnu)
20 мая ва ўніверсальнай спартыўнай зале ПалесДУ адбыўся фітнес-марафон, прысвечаны 16-годдзю факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
Універсальная спартыўная зала спарткомплексу ПалесДУ стала адкрытай фітнес-пляцоўкай для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця. У рамках фітнес-марафону прайшлі майстар-класы па сучасных напрамках фітнесу: пілатэс-стрэтчынг, функцыянальная трэніроўка, Choreography Class, трэніроўка ў парах, x-step.
Усяго ў спартыўнай зале сабралася больш за 70 аматараў фітнесу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии