Абласная спартакіяда “Палескія старты-2023”

​​​​​​​Палескі дзяржаўны ўніверсітэт выступіў суарганізатарам трэцяй рэгіянальнай спартакіяды для людзей з інваліднасцю “Палескія старты”, якая адбылася 31 мая 2023 года. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з рэгіёнаў Брэсцкай вобласці і горада Пінска.

Спартыўныя баталіі разгарнуліся ў спартзале ўніверсітэта. У сяброўскім суперніцтве сышліся каманды “Страла”, “Маланка”, “Цукарынкі”, ”Мы адзіныя”, “Палескія буслы” і “Крутыя бабры”. Яны спаборнічалі ў шасці відах спорту. Хлопцы радаваліся перамогам адзін аднаго, падтрымлівалі тых, каму было складана ў спаборніцтвах. Студэнты спецыяльнасці “Адаптыўная фізічная культура” факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця выступілі ў якасці суддзяў і валанцёраў спаборніцтваў.

Першае месца заняла зборная каманда “Страла” з Іванава, другое месца – каманда “Маланка” ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” г.Пінска, трэцяе месца – каманда “Цукарынкі” Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Каманды атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел і падарункі ад спонсараў.

Дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” выказвае падзяку рэктару УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” Дунаю Валерыю Іванавічу, дэкану факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Таццяне Уладзіміраўне, выкладчыкам і студэнтам кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні рэгіянальнай спартакіяды з удзелам людзей з інваліднасцю “Палескія старты”.

​​​​​​​