У перыяд з 06.04.2023 па 31.05.2023 дзяржаўнае прадпрыемства “Стравіта” праводзіла конкурс “KeyInsurance: карпаратыўнае страхаванне” сярод студэнтаў 1-4 курсаў беларускіх ВНУ згодна з праграмай павышэння дасведчанасці аб функцыянаванні страхавых механізмаў і іх важнасці сярод моладзі, а таксама праграмы павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва. Студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры фінансавага менеджменту Бухцік Марыны Ігараўны прынялі ўдзел у вырашэнні рэальных задач, прапанаваных спецыялістамі “Стравіты”, а таксама прадэманстравалі свае навыкі і ўменні ў фінансавай сферы.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: “Карпаратыўнае страхаванне жыцця”, “Карпаратыўнае страхаванне пенсіі” і праходзіў у 2 этапы (адборачны і фінальны). Па выніках конкурсу 1 месца ў намінацыі “Карпаратыўнае страхаванне жыцця” заняла каманда студэнтак нашага ўніверсітэта, у якую ўвайшлі Гуль Кацярына і Батурыцкая Дзіяна, 2 месца заняў Клайнер Павел. Казееў Дзмітрый, Бусько Дзмітрый, Антанюк Кірыл атрымалі сертыфікаты за ўдзел у намінацыя “Карпаратыўнае страхаванне пенсіі”.
13 чэрвеня 2023 года прадстаўнікі ДП “Стравіта” ўручылі дыпломы пераможцам і сертыфікаты ўдзельнікам конкурсу. Віншуем пераможцаў і жадаем новых перамог і дасягнення высокіх вынікаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии