3 верасня студэнты, магістранты і супрацоўнікі на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам наведалі кінатэатр "Перамога". Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь. Да пачатку кінапаказу гледачы азнаёміліся з фотавыставай, арганізаванай у фае кінатэатра.
Пасол паразмаўляў з рэктарам і магістрантамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце.
1 верасня 2026 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку навучальнага года. На мерапрыемстве дадзены старт 2026/2027 навучальнаму году, а ва ўніверсітэцкую сям'ю прыняты 738 першакурснікаў і 104 ліцэісты.
У заключны дзень спаборніцтваў на дыстанцыі 5 км перамогу сярод канаістак атрымала Марыя Папічыч, выпускніца ліцэя ПалесДУ, якая працягне навучанне ў ПалесДУ, сумяшчаючы спартыўную кар'еру з атрыманнем вышэйшай адукацыі. Марыя двойчы паднімалася на вышэйшую прыступку пастамента, стаўшы адной з найболей паспяховых удзельніц чэмпіянату. Сярод пераможцаў чэмпіянату таксама - Уладзіслаў Кравец, выпускнік факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця ПалесДУ, які двойчы стаў лепшым у сваіх дысцыплінах.
17 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання на агульных падставах. Для спецыяльнасці "Водныя біярэсурсы і аквакультуры" прыём дакументаў на бюджэтную форму працягнецца да 19 ліпеня. З 18 па 25 ліпеня ў ВНУ пройдуць унутраныя ўступныя іспыты для асобных спецыяльнасцей.
4 ліпеня - Дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дэлегацыя ПалесДУ на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам усклала кветкі да помніка ў гонар 40‑годдзя вызвалення горада Пінска ("Штыкі"). Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за мір і свабоду роднага краю.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий