Навiны

​​​​​​​17 лістапада 2022 года ў межах святкавання Міжнароднага дня студэнтаў адбыўся Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў “Дэбют – 2022”!
​​​​​​​17 лістапада Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” адзначае 15-годдзе з дня свайго заснавання.
​​​​​​​У Мінскай духоўнай семінарыі г. п. Жыровічы пад старшынствам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквою. Удзел у мерапрыестве прынялі прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна  і прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна.
16 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце былі падведзены вынікі ІІІ працоўнага семестра. У мінулым перыядзе ў нашым універсітэце было сфарміравана 10 студэнцкіх атрадаў, якія старанна і адказна працавалі.
6 лістапада 2022 года ў Брэсцкім аблвыканкаме адбыўся семінар для  студэнцкай моладзі на тэму “Дзень студэнта ў Брэсцкім аблвыканкаме”. Удзел у семінары ў суправаджэнні прарэктара па выхаваўчай рабоце Хмель Вольгі Анатольеўны прынялі студэнты і магістранты ПалесДУ: Лазоўская Ганна Васільеўна, Грыцук Алена Дзмітрыеўна, Шэін Арцём Вітальевіч, Багушэвіч Іван Аляксандравіч, Мацука Вольга Васільеўна, Сцепанюк Антон Мікалаевіч, Чэрнак Анастасія Віктараўна, Гержа Ганна Генадзьеўна, Навагран Таццяна Аляксандраўна, Чарнавус Захар Валянцінавіч.
Студэнты ПалесДУ і навучэнцы ліцэя – пераможцы гарадскога этапа рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”!
У Палескім дзяржаўным універсітэце стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню студэнтаў. На працягу тыдня адбудуцца розныя падзеі: спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы ў сацыяльных сетках, канцэрт і іншыя.
​​​​​​​З 10 кастрычніка па 11 лістапада 2022 года студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у асеннім месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню горада Пінска. Прадстаўнікі ВНУ навялі парадак на розных гарадскіх і прылягаючых да аб’ектаў універсітэта тэрыторыях.

​​​​​​​10.11.2022 г. прайшоў навуковы семінар, прымеркаваны да Міжнароднага дня навукі. Арганізатар – навукова-інавацыйны аддзел. У якасці запрошанага госця выступіла менеджар упраўлення развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Бірыла Наталля Сяргееўна.

​​​​​​​9-10 лістапада ў Доме адпачынку “Лагойскі” адбылося сумеснае пасяджэнне старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый і сакратароў ПА ГА “БРСМ” устаноў вышэйшай адукацыі. У межах пасяджэння адбылася сустрэча з намеснікам міністра адукацыі Кадлубаем А.У., старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М.С. Ардой, першым сакратаром ЦК ГА “БРСМ” Лук’янавым А.С.
Подписаться на Навiны