Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны шырока падтрымана ініцыятыва аб стварэнні палітычнай партыі з рабочай назвай “Беларуская партыя “Белая Русь”. 16 лютага на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ўстаноўчы сход, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый розных сфер дзейнасці, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, супрацоўнікі ўніверсітэта.









