16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.
17 верасня ў мемарыяльным комплексе на брацкай магіле воінаў-вызваліцеляў у гарадскім парку культуры і адпачынку ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Валанцёры нашага ўніверсітэта сумесна з валанцёрамі ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі штогадовага Рэспубліканскага марафона “Валанцёрства – гэта мы!”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.









