Навiны бібліятэкi

21 лютага –  Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.     Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна лічыцца самай мілагучнай пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Яна утрымлівае велізарную колькасць слоў, якія нельга перавесці даслоўна. У гэтым ёсць яе ўнікальнасць і непаўторнасць.

У лютым 2023 года выйшаў абноўлены рэйтынг інстытуцыйных рэпазітараў Transparent ranking: Institutional Repositories by Google Scholar. (https://repositories.webometrics.info/en/node/32). Паводле апублікаваных дадзеных, рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта займае 244 месца сярод 4627 інстытуцыйных сховішчаў і ў параўнанні з папярэднім ліпеньскім рэйтынгам падняўся на 17 пазіцый.

У чытальнай зале навучальнага корпуса № 3 аформлена выстава "Успамінаючы Аўганістан". На выставе прадстаўлена навукова-папулярная і мастацкая літаратура. Выданні распавядаюць пра баявыя дзеянні савецкіх войскаў на тэрыторыі рэспублікі ў 1979–1989 гг., пра баявыя аперацыі і нялёгкія лёсы салдат і афіцэраў. Тут вы зможаце знайсці матэрыялы аб удзельніках афганскай вайны, якія сумленна і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Вас не пакінуць абыякавымі ўспаміны, дзённікі, лісты савецкіх салдат, па якіх можна ўбачыць аб'ектыўную карціну той трагічнай для нашага народа вайны.

Дзень камп'ютаршчыка - міжнароднае прафесійнае свята работнікаў сферы IT-тэхналогій. Ён лічыцца неафіцыйным, але стаў настолькі вядомы і распаўсюджаны, што ўваходзіць у многія святочныя календары, адзначаецца ўсімі, хто якім-небудзь чынам адносіцца да гэтай прафесіі.

Рэальнае жыццё - лепшы аўтар. Сюжэты, якія яна падкідвае, часта аказваюцца куды нечаканей выдуманых. У якіх гісторыях з жыцця найчасцей чэрпаюць натхненне аўтары? У асабістых перажываннях ці ў агульнасусветных падзеях? У трагедыях ці ў гісторыях са шчаслівым канцом?
Прадстаўляем вам віртуальную выставу "Кнігі, заснаваныя на рэальных падзеях". Прапанаваныя намі кнігі - гэта натхняльныя, захапляльныя гісторыі. З усімі творамі можна азнаёміцца ў фондзе нашай бібліятэкі.

Уся ежа ўмоўна складаецца з мікра- і макраэлементаў. Бялок - адзін з трох макраэлементаў. Яго асноўная функцыя - будаўнічая. З гэтага макраэлемента складаюцца не толькі мышцы, як многія думаюць, а практычна ўсе клеткі нашага цела: антыцелы, гармоны, ферменты, нервовыя клеткі і многія іншыя. Менавіта таму недахоп бялку ў рацыёне прыводзіць да вялікай колькасці непрыемных наступстваў: страты мышачнай масы, пагаршэнню стану скуры, зніжэнню імунітэту, запаволенню працы мозгу і гэтак далей. Дык што ж такое раслінны бялок?
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) па гэтай тэме падрыхтавана кніжна-часопісная выстава.
Запрашаем на прагляд!

«Рэклама - рухавік гандлю», - крылатая фраза, якую І. Ільф і Я. Пятроў ўклалі ў вусны героя «Дванаццаці крэслаў» Астапа Бэндэра. Яна ўзнікла са з'яўленнем гандлю, арганічна ўвайшла ў жыццё, пракралася, практычна, ва ўсе сферы жыццядзейнасці, распаўсюджваецца пры дапамозе тэлебачання, радыё, газет, часопісаў, рэкламных плакатаў, аб'яў у гарадскім транспарце, грамадскіх месцах і займае ў жыцці сучаснага чалавека важнае месца. Рэкламная галіна развіваецца ўслед за сродкамі камунікацыі. Чым вышэйшае развіццё грамадства, тым больш актыўна выкарыстоўваецца рэклама.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2023 г.

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. У бягучым годзе гэта 29 студзеня. Напярэдадні свята ўсім, хто заняты навукова-даследчай дзейнасцю, жадаем творчых поспехаў, новых цікавых адкрыццяў і публікацый, высокіх вынікаў, няхай вернымі будуць вашы гіпотэзы, а высновы заўсёды служаць дабру краіны.

Запрашаем у бібліятэку ўніверсітэта наведаць выставу “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”, якая дэманструецца ў чытальнай зале (навучальны корпус № 3). На выставе прадстаўлена літаратура аб дасягненнях беларускай навукі, напрамках, тэндэнцыях і перспектывах далейшага развіцця, метадалогіі навуковых даследаванняў.

Подписаться на Навiны бібліятэкi