26 чэрвеня рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з лепшымі выпускнікамі ВНУ 2023 года. Удзельнікамі сустрэчы сталі тыя з іх, хто дасягнуў высокіх вынікаў у вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. У іх ліку ёсць уладальнікі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асобы, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Брэсцкага аблвыканкама, пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных навуковых конкурсаў, прызёры творчых і спартыўных спаборніцтваў. Валерый Іванавіч падзякаваў выпускнікам за працавітасць і актыўнасць у перыяд вучобы, пажадаў вялікай будучыні і выканання ўсіх задуманых прафесійных і жыццёвых планаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии