Адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу і ўсклалі да бюста жывыя кветкі.

Васіль Захаравіч Корж – легендарны партызанскі камандзір, стваральнік першага партызанскага атрада ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр, таленавіты арганізатар сельскай гаспадаркі. Чалавек, сімвалам якога сталі вінтоўка і хлеб, Васіль Захаравіч Корж назаўжды застаўся ў памяці беларускага народа. Яго імя ўвайшло ва ўсе выданні і працы аб гераічнай партызанскай барацьбе на нашай шматпакутнай зямлі.