У Рэспубліцы Беларусь 3 ліпеня традыцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасці, прымеркаваны да вызвалення ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталіцы рэспублікі ад нямецкай акупацыі. У парку культуры і адпачынку ля мемарыяльнага комплексу вызваліцелям прайшоў мітынг “Беларусь – мой гонар і слава”. Студэнты і супрацоўнікі ПалесДУ разам з кіраўніцтвам горада, прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў і грамадскасці ўсклалі кветкі да мемарыяла, чым ушанавалі памяць тых, хто праявіў гераізм, мужнасць і стойкасць духу, абараніўшы незалежнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вечарам прадстаўнікі ПалесДУ далучыліся да Рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам” і выканалі гімн разам з усёй краінай.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии