2 верасня 2023 года на базе Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі адбыўся «Фестываль навукі-2023». Свае навуковыя распрацоўкі прэзентаваў Савет маладых навукоўцаў ПалесДУ ў прыватнасці старшыня савета, кандыдат біялагічных навук, дацэнт – Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна, сакратар рады кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Дзмітровіч Наталля Паўлаўна і супрацоўнікі біятэхналагічнага факультэта – намеснік дэкана па выхаваўчай працы Прылоўская Кацярына Ігараўна, старшы выкладчык кафедры біятэхналогіі – Тынавец Сяргей Васільевіч, а таксама студэнты біятэхналагічнага факультэта, якія актыўна займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.
Для наведвальнікаў фестывалю былі арганізаваны майстар-класы, дэгустацыйныя пляцоўкі, прэзентаваны метадычныя распрацоўкі, а таксама праведзена прафарыентацыйная праца з патэнцыяльнымі абітурыентамі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии