У Палескім дзяржаўным універсітэце на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця з 1 верасня прыступілі да вучобы на 3 курсе 16 студэнтаў з Каракалпакстана (Узбекістан). Гэта стала магчыма дзякуючы падпісанай дамове аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Каракалпакскім дзяржаўным універсітэтам ім.Бердаха.
Паміж нашымі ўніверсітэтамі дзейнічае сумесная адукацыйная праграма: 2 курса студэнты навучаюцца ў Нукусе і 2 гады ў Пінску, атрымліваюць 2 дыпломы, па 2 спецыяльнасцях.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии