29 жніўня 2023 года ў Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку адбыўся Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці.
СЕМІНАР з'яўляецца працягам цыкла мерапрыемстваў дадзенай тэматыкі, якія арганізуюцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіям і ДУ “БелІСА”. Першы такі семінар адбыўся 24 мая ў г.Гродна, наступны адбудзецца 5 снежня ў г. Мінску.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік дырэктара Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка Фісюк Віктар Валер'евіч.
Адкрыла семінар намеснік дырэктара па міжнароднай навукова-інавацыйнай рабоце ДУ “БелІСА” Хвастова Вольга Валер'еўна.
Праграма семінара ўключала наступныя даклады:
- “Сучасная тэхналогія эфектыўных інавацыйных рашэнняў (Мадэрн ТРВЗ)”;
- Рацыяналізатарская дзейнасць на СП ААТ “Брэстгазаапарат”;
- “Інавацыі і аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў эканоміцы”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі, энергетыкі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, спорту і турызму, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, навукова-тэхналагічных паркаў, Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, іншых арганізацый розных форм уласнасці.
Актыўным удзельнікам семінара ўручаны сертыфікаты і памятныя прызы. Ад УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” у семінары ў рэжыме анлайн прынялі ўдзел начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна, загадчык лабараторыі “Бізнес-цэнтр” Хоміч Ганна Вітальеўна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии